Вы тут

«Тарыф па электраэнергіі павінен быць больш выгадны, чым тарыф па газе»


Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка па выніках нарады ў Прэзідэнта па ўдасканаленні сістэмы кіравання беларускай энергетыкай.


Фота БЕЛТА

Ён распавёў, што на нарадзе было даложана пра дасягненні Міністэрства энергетыкі, у прыватнасці, пра значныя аб'ёмы інвестыцый за апошнія пяць гадоў, а таксама пра вынікі працы ведамства.

Акрамя таго, Прэзідэнту далажылі аб тым, як прынятыя мерапрыемствы паўплывалі на скарачэнне спажывання газу, электраэнергіі. "Паказчыкі здавальняючыя, добрыя", — сказаў Ігар Ляшэнка.

Яшчэ адно пытанне нарады — удасканаленне структуры Мінэнерга зыходзячы з наспелых патрэбаў. "Кіраўніком дзяржавы былі падрабязна разгледжаны гэтыя пытанні, ад кіраўніка дзяржавы паступілі заўвагі, якія сёння патрабуецца разгледзець нам на працягу месяца. І вось з гэтымі заўвагамі ўжо, разлічанымі, дапрацаванымі, прадставіць удасканаленую праграму. Так што ў нас працэс яшчэ наперадзе", — заявіў ён.

Які эфект дадуць прапанаваныя пераўтварэнні для энергасістэмы, эканомікі і грамадзян? Па словах віцэ-прэм'ера, у прапанаваным варыянце, які разглядаўся на нарадзе, эканамічны эфект праглядаўся за кошт аптымізацыі шэрагу гаспадарчых расходаў, аб'яднання адміністрацыйных працэдур. У тарыфным дачыненні гэта б дало скарачэнне да пяці цэнтаў электраэнергіі для юрыдычных спажыўцоў, аднак выніковая лічба будзе ясная пры канчатковай структуры пераўтварэнняў.

Прэзідэнт таксама заявіў, што неабходна выкарыстоўваць больш электраэнергіі ў розных галінах. Ці ёсць у ўрада план разумення, як гэта зрабіць? "Натуральна, план разумення ёсць. Міжведамасная рабочая група працуе над такімі прапановамі", — распавёў ён.

Адна з прапаноў: напрыклад, у юрыдычных асоб будуць зношвацца ўласныя генеравальныя магутнасці. Прапануецца не аднаўляць гэтыя магутнасці, а за кошт уводу атамнай электрастанцыі, за кошт росту уласных магутнасцяў электраэнергіі прапаноўваць больш ільготную стаўку тарыфу.

Яшчэ адна прапанова, якая разглядаецца і тычыцца насельніцтва: у начны час сыходзіць ад падагрэву вады газам да падагрэву электрычнасцю і ўжываць паніжаны тарыф. "Сума досыць значная", — сказаў Ігар Ляшэнка.

Унесены і варыянт пераходу на электрапліты. Па словах віцэ-прэм'ера, арыенціровачна з першага студзеня з'явіцца нарматыўна-прававы дакумент, згодна з якім у новабудоўлях будуць прымяняцца электрапліты, таксама яны будуць выкарыстоўвацца пры мадэрнізацыі пабудаванага жылля.

На думку Ігара Ляшэнкі, калі разглядаць без механізму субсідзіравання, то зразумела, што тарыф па электраэнергіі павінен быць больш выгадны, чым тарыф па газе.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.