Вы тут

Кітаец выжыў пасля нападу мядзведзя


У той дзень Тань Хуацзян з сяла Чаюань раёна Наньчжэнь горада Ханьчжун правінцыі Шэньсі адправіўся ў лес збіраць грыбы, якія пазней ён меў намер прадаць, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Нечакана на зваротным шляху з'явіліся два чорных мядзведзя, адзін з іх дарослы, другі - маленькі.  Вялікая жывёла кінулася на мужчыну.  Як распавёў Тань Хуацзян, ён спрабаваў уцячы ад звера, але той тры разы заганяў яго і нападаў.  Падчас сутычкі з драпежнікам мужчына атрымаў шмат траўмаў.

Уцякаючы ад звера, Тань Хуацзян убачыў наперадзе абрыў, які ў той момант стаў адзіным выхадам для яго.  Не думаючы пра вышыню абрыву, мужчына здзейсніў скачок.

Па шчаслівай выпадковасці абрыў знаходзіўся на вышыні 5 метраў ад паверхні зямлі, пакрытай апалым лісцем і раслінамі.  Такім чынам, Тань Хуацзян застаўся жывы, ён патэлефанаваў аднавяскоўцу па дапамогу, той пазней яго даставіў у шпіталь. Выжыўшаму наклалі больш за сто швоў на галаву і цела.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.