Вы тут

Рабочы з Дзятлава стаў ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў


Як паведамілі ў Следчым камітэце, 41-гадовы жыхар горада Дзятлава звярнуўся з заявай, у якой растлумачыў, што ўбачыў у інтэрнэце сайт кампаніі Quаntum Sуstеm, якая прапаноўвала заробак на правядзенні здзелак з фіксаваным прыбыткам і прыцягненнем сваіх аналітыкаў. Пасля прагляду прэзентацыйнага роліка кампаніі, якая гарантавала высокія прыбыткі пры мінімальных укладаннях грашовых сродкаў, мужчына пачаў супрацоўнічаць з ёй.


Ён зарэгістраваўся на сайце і выконваў усе ўказанні куратара. Пры гэтым пералічваў у Расійскую Федэрацыю замежную валюту, паколькі меркаваў, што яго грошы ідуць на здзелкі з каштоўнымі паперамі і металамі. Усяго ён пералічыў 3 тысячы долараў ЗША.

Калі мужчына паспрабаваў вывесці свае сродкі з абароту разам з абяцанымі працэнтамі, работнік кампаніі Quаntum Sуstеm па тэлефоне запатрабаваў пералічыць за гэта 1 тысячу долараў ЗША. Пасля адмовы выканаць патрабаванне ён перастаў выходзіць на сувязь.

Дзятлаўскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па факце завалодання маёмасцю шляхам падману з выкарыстаннем інтэрнэту (ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Следчыя ўстанавілі, што пацярпелы пералічваў свае грошы ў Расію на адрасы розных фізічных асоб. Дарэчы, у сеціве ёсць інфармацыя аб тым, што Quаntum Sуstеm з'яўляецца ашуканскім праектам і яго ахвярамі сталі грамадзяне з многіх краін. «Мільянер», які здымаўся ў прэзентацыйным роліку, на самай справе з'яўляецца малавядомым акцёрам. Нягледзячы на ўсё гэта, колькасць ахвяр падману павялічваецца.

Улічваючы ўсё гэта, следчыя настойліва рэкамендуюць грамадзянам не ажыццяўляць спробы зарабіць грошай пры дапамозе сумнеўных інтэрнэт-рэсурсаў.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.