Вы тут

Да сярэдзіны тыдня тэмпературны фон будзе даходзіць да плюс 15 градусаў


На гэтым тыдні пераважны ўплыў на надвор'е ў краіне будзе аказваць антыцыклон, які размясціўся над цэнтральнымі абласцямі еўрапейскай Расіі. Будзе пераважна без ападкаў, чакаецца цёплае надвор'е для гэтай пары года, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень умовы надвор'я будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Арлоўскай вобласцю Расіі. Ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны магчымы туман. Максімальная тэмпература паветра будзе ад плюс 7 градусаў па ўсходзе да 15 цяпла ў паўднёва-заходніх раёнах краіны. І ў сераду будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў па ўсходзе да плюс 8 градусаў па захадзе краіны. Удзень будзе ў асноўным ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах — 13—15 цяпла.

Не будзе дажджоў у нас і ў чацвер. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў ва ўсходніх раёнах да плюс 6 градусаў па захадзе краіны. Стане крыху свяжэ нават удзень. Сонца прагрэе паветра да 5—10 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах будзе да плюс 11—14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу без істотных ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Удзень будзе 4—10 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Адносна цёпла і амаль без дажджоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.