Вы тут

Малады чалавек скруткі з псіхатропам хаваў у роце


У Мінску міліцыянеры затрымалі непрацуючага мінчаніна 1996 года нараджэння, які хаваў у роце скруткі з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа — PVP.


У адным з лясных масіваў паблізу вуліцы Даўгабродскай увагу праваахоўнікаў прыцягнуў малады чалавек, які паводзіў сябе дзіўна. Заўважыўшы супрацоўнікаў міліцыі, ён пачаў нешта актыўна перажоўваць, пры гэтым было прыкметна, што ў яго ў роце знаходзіцца нешта масіўнае. Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі выплюнуць гэта на зямлю. Малады чалавек выплюнуў два скруткі з парашкападобным рэчывам белага колеру. Пасля правядзення агляду хлопец растлумачыў, што на самой справе ў яго было тры скруткі, але адзін з іх ён разгрыз і праглынуў. У далейшым малады чалавек адказваў на пытанні нязвязна і затарможана, зрэнкі ў яго былі рознага памеру, у сувязі з чым было прынята рашэнне яго шпіталізаваць. Канфіскаванае рэчыва было накіравана на экспертызу. Згодна з заключэннем, яно змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах, — альфа — PVP.

Як стала вядома, за дзень да таго, што здарылася, 22-гадовы хлопец у адной з сацыяльных сетак знайшоў аб'яву з прапановай заняцца распаўсюджваннем псіхатропаў з дапамогай стварэння схованак. Выканаўшы тэставае заданне, ён забраў пяць скруткаў з псіхатропамі, два паклаў у кішэню, а тры астатніх — у рот. Акрамя гэтага, у ходзе агляду мабільнага тэлефона маладога чалавека былі выяўленыя перапіска з аператарам інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў і фатаграфіі схованак.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Хлопцу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад васьмі да пятнаццаці гадоў, паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС г. Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.