Вы тут

МАЗ выпусціў новы аўтобус са «штурхаючым» прывадам


Мінскі аўтамабільны завод выпусціў першы аўтобус-"гармонік" асабліва вялікай умяшчальнасці са "штурхаючым" прывадам.


Фота: МАЗ

Даўжыня аўтобуса складае 18 метраў пры шырыні ў 2,55 і вышыні ў 3,1 метра. Аўтобус можа перавозіць 170 чалавек адначасова. Улічваючы гэта, ён прызначаны для найбольш загружаных гарадскіх маршрутаў.

Яго адметнай асаблівасцю стала заднемоторная кампаноўка. Сілавы прывад знаходзіцца не ў галаўной частцы, як раней, а ў хваставой. Гэта дазволіла зрабіць салон больш прасторным.

У навінцы ўпершыню выкарыстоўваецца ўнікальны вузел сучлянення 24.2 нямецкай фірмы Hubner. Стаяць 326-моцны рухавік ад Mercedes класа Еўра-5 і аўтаматычная каробка перадач Allison (T375w/Ret). А ў салоне прадугледжаны магутны кандыцыянер з функцыяй абагравання.

Фота: МАЗ

Навінку збіраюцца прадставіць на міжнародным аўтобусным салоне Busworld ў Маскве з 23 па 25 кастрычніка. Аўтобус быў выраблены за паўгода: работы праводзіліся ў Дзяржынску і Мінску.

Першы асобнік размалявалі ў колеры II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Мінску. Плануецца, што навінку будуць пастаўляць у краіны ЕАЭС і далёкага замежжа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.