Вы тут

Эксперты ўзгадняць беларуска-індыйскі пратакол па далучэнні Беларусі да СГА


Эксперты Беларусі і Індыі сустрэнуцца ў Жэневе для ўзгаднення тэксту двухбаковага пратаколу па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (WTO). Такая дамоўленасць была дасягнута падчас візіту ў Індыю намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.


"На сустрэчы Андрэя Дапкюнаса з дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Індыі - сустаршынёй двухбаковай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры Чхота Рам Чоўдхары была дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час у Жэневе сустрэчы экспертаў дзвюх краін для ўзгаднення тэксту двухбаковага пратаколу па пытанні далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі", - распавяло МЗС на сваім сайце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.