Вы тут

Ратавальнікі прыйшлі на дапамогу дзіцяці, якое закрылася ў аўтамабілі


Сёння ранкам ратавальнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС выехалі па паведамленню аб неабходнасці аказання дапамогі па ўскрыцці дзвярэй легкавога аўтамабіля, у якім знаходзілася малалетняе дзіця. Такая сітуацыя склалася на вуліцы Першамайскай у Жлобіне.


На месцы ратавальнікі даведаліся, што бацька дзіцяці завёў легкавік “Форд Фіеста”, пасадзіў туды дачку 2017 года нараджэння на пярэдняе сядзенне і пайшоў ачышчаць лабавое шкло. У гэты час дзіця націснула кнопку і заблакіравала ўсе дзверы ў аўтамабілі і аказалася запёртай унутры.

Работнікі МНС пры дапамозе шанцавага інструмента ўскрылі дзверы кіроўцы. Дзіця ва ўзросце 1 года і 8 месяцаў не пацярпела, патрэбы ў медыцынскай дапамозе не было.

Сяргей РАСОЛЬКА    

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.