Вы тут

Затрыманы суддзя сустрэчы мінскага «Дынама» і піцерскага «Зеніта»


Сусветны спорт зноў сатрасаюць буйныя скандалы, на гэты раз яны датычацца карупцыі і дамоўных матчаў. У сераду ў сямі еўрапейскіх краінах праведзена маштабная аперацыя ў рамках расследавання справы аб карупцыі ў вышэйшай футбольнай лізе Бельгіі. Былі праведзены вобыскі ў 57 аб'ектах у Бельгіі, Францыі, Люксембургу, Чарнагорыі, Сербіі, Македоніі і на Кіпры.


Затрыманыя некалькі ўплывовых футбольных агентаў, шэраг суддзяў і прадстаўнікоў клубаў. Замежныя СМІ паведамляюць, што ў праваахоўных органаў ёсць інфармацыя аб меркаваных правапарушэннях у бельгійскім футболе — карупцыі, адмыванні грошай, арганізацыі дамоўных матчаў і фінансавых махінацыях пры пераходзе гульцоў з клуба ў клуб.

Сярод арыштаваных суддзяў Барт Вертэнтэн і Себасцьен Дэльфер'ер, арбітрам прыпісваюць удзел у дамоўных матчах. Адзначым, што Себасцьен Дэльфер'ер працаваў на матчы мінскага «Дынама» супраць «Зеніта» ў Санкт-Пецярбургу, які завяршыўся разгромам беларускай каманды, — 1:8. Таксама гэтыя суддзі абслугоўвалі еўракубкавыя гульні ўкраінскіх камандаў, напрыклад, Дэльфер'ер на мінулым тыдні быў галоўным арбітрам у матчы кіеўскіх дынамаўцаў з чэшскім «Яблонцам» (2:2).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Допінг змяніўся карупцыяй і дамоўнымі матчамі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.