Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Панядзелак рэкамендуецца правесці без мітусні і спешкі, карыстаючыся пладамі поспехаў, дасягнутых раней. Новыя справы можна пачынаць з аўторка, тым больш што ваша сабранасць дазволіць тварыць цуды. Шанцаванне ў дробязях стане прычынай аптымістычных настрояў, што таксама вельмі садзейнічае павышэнню працаздольнасці. Серада дасць магчымасць пакінуць многія праблемы ў мінулым. У чацвер і пятніцу паспрабуйце засцерагчы сябе ад непатрэбных размоў і кантактаў. Субота складзецца ўдала, калі вы праявіце актыўнасць, а не праведзяце выхадныя на канапе.

ЦЯЛЕЦ. Час хоць бы злёгку абнавіць свой імідж, гэта будзе спрыяць кар'ернаму прасоўванню. Сканцэнтруйце ўвагу на працы, магчыма раптоўнае павелічэнне нагрузкі, з'яўленне новых абавязкаў. Важна праявіць сябе з лепшага боку. У пятніцу можаце быць занадта рэзкімі ў меркаваннях, што пагражае сваркай. У суботу вас можа наведаць выдатная ідэя ў галіне фінансаў.

БЛІЗНЯТЫ. Паспрабуйце прывесці эмоцыі ў парадак і не кідайцеся ў крайнасці. Вас чакае прыемнае падарожжа, адкрыццё новых месцаў. Яркія ўражанні будуць мяняцца як у калейдаскопе. Выдатны час для дзелавых паездак і сустрэч з сябрамі. Вы ўступаеце ў новую фазу і ў рамантычных адносінах. У выхадныя зможаце добра адпачыць і адчуць гармонію з сабой і са светам.

РАК. Будзеце лёгкія на ўздым, актыўныя і больш нецярплівыя, чым звычайна. Павысіцца агульны тонус і палепшыцца настрой. У панядзелак справы могуць пайсці не так, як вы планавалі, таму неабходна выправіць памылкі, якія дапусцілі раней. У пятніцу будзьце асцярожныя пры зносінах, бо людзі не заўсёды кажуць тое, што думаюць. У суботу парада, атрыманая ад блізкага чалавека, дапаможа знайсці выхад з тупіка ў асабістым жыцці.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні шум і мітусня вялікіх кампаній будзе гнясці вас. Пашукайце магчымасць правесці максімум часу ў спакойнай абстаноўцы. У аўторак, перш чым вырашаць нейкую праблему, разгледзьце яе больш уважліва. Не выключана, што ваша ўспрыманне сітуацыі зменіцца і рашэнне запатрабуе зусім іншага падыходу. У чацвер давядзецца адстойваць свае ідэі. Будзе магчымасць умацаваць аўтарытэт. Не забывайце чаргаваць працу з адпачынкам.

ДЗЕВА. Вялікая імавернасць поспехаў у кар'еры і асабістым жыцці. Але не варта спяшацца і выбіраць дэвіз «усё ці нічога». Спачатку неабходна праверыць свае амбіцыі рэальнымі справамі. Падтрымайце ідэі начальства і не скупіцеся на карысныя парады калегам. Праца, вядома, не заўсёды такая прыемная, як пяшчотныя позіркі, але карысці ад яе ўсё ж такі значна больш. І памятайце: нешматслоўнасць у пэўных сітуацыях можа тварыць цуды.

ШАЛІ. На гэтым тыдні самымі лепшымі лекамі ад жыццёвых расчараванняў будзе поўнае акунанне ў любімую працу пры наяўнасці такой. Не спрабуйце філасофстваваць і скардзіцца. Калі знойдзеце ў сабе сілы і аптымізм, будныя дні пройдуць спакойна і мерна. За важныя рашэнні і ўчынкі лепш брацца ў панядзелак і аўторак, калі супадуць вашы сілы і магчымасці. У адносінах з блізкімі людзьмі ёсць рызыка неразумення.

СКАРПІЁН. Спрыяльны час для новых пачынанняў і новых уражанняў. Каб паспяхова рухацца наперад, спатрэбіцца звярнуцца да інтуіцыі. Усе вашы геніяльныя ідэі могуць ажыццявіцца толькі пры падтрымцы навакольных. Нават самыя экстравагантныя з іх знойдуць станоўчы водгук. Вы будзеце з лёгкасцю арыентавацца нават у незнаёмым месцы, зможаце зачараваць усіх, каго толькі захочаце.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні нямала сіл давядзецца прыкласці ў працы, затое гэта прынясе дадатковы прыбытак. Не выключана, што наступіць вельмі важны перыяд у кар'еры. Праверце на жыццяздольнасць вашу стратэгію, пажадана, каб яна не адштурхоўвала навакольных. Паспрабуйце не пачынаць у аўторак ніякіх сур'ёзных праектаў, бо эмоцыі — не самы лепшы дарадца ў любой справе. Чацвер можа прынесці шмат мітусні, але затое вынік перасягне ўсе вашы чаканні. Гэта выдатны дзень для ўладжвання адносін са сваякамі.

КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня можа падступна падкрасціся хандра: яна захопіць вас у палон і вы трапіце ў сетку дрэннага настрою. Напружаны рытм мінулага тыдня можа аказаць уплыў на працаздольнасць, а калі да існуючых абавязкаў дададуцца новыя, будзе цяжка з гэтым справіцца. У сераду не ўвязвайцеся ў інтрыгі — гэта не дадасць душэўнай раўнавагі. У выхадныя дні адпачніце ад мітусні і шуму.

ВАДАЛІЎ. Станоўчыя вынікі вашай дзейнасці прымусяць працаваць з нарастаючымі тэмпамі. Прафесійная сфера запатрабуе пільнай увагі і дадатковага часу, які давядзецца адабраць у асабістага жыцця. Так што магчымы канфлікты з другой палавінкай. У выхадныя дзеці могуць сапсаваць настрой, але не перажывайце, будзе даволі лёгка заклікаць іх да парадку.

РЫБЫ. Практычна ўвесь тыдзень будзе прысвечаны працы і дзелавым кантактам. Адчуеце, што знаходзіцеся ў самым віры падзей. Поспех у прафесійнай дзейнасці будзе спадарожнічаць, калі падыдзеце да працы з разумным кансерватызмам і вернасцю старым звычкам. Сітуацыя павінна стаць спрыяльнай да канца тыдня, што знойдзе адлюстраванне ў росце матэрыяльнага дабрабыту. А вось ніякай рамантыкі зоркі не абяцаюць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.