Вы тут

Укладанні ў «белае золата»


Вольга АНУФРЫЕВА, рэдактар «МС»:


— У час апошняга пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, які праходзіў на Гродзеншчыне, здзівіў адзін агучаны факт: аказваецца, ёсць яшчэ малочнатаварныя фермы, дзе дояць на карову каля дзвюх тысяч літраў малака ў год... Пры тым, што ў цэлым па краіне сярэдні парог у пяць тысяч ужо пераадолены. І няхай бы сабе, але гаворка аб МТФ, рэканструкцыя якой была праведзена пяць гадоў таму. Дык чаго ж не хапае?

Укладанняў? Наўрад... Прыведзены прыклад — яркі таму доказ.

Малочнай жывёлагадоўлі не дарма ўдзяляецца павышаная ўвага на ўзроўні кіраўніцтва краіны. І калі ў разгар жніва з першых палос не знікаюць зводкі па ўражайнасці збожжавых культур, то што б ні казалі скептыкі, але лічбы па надоях таксама з катэгорыі архіважных. Малочная жывёлагадоўля забяспечвае гаспадаркам гарантаваны даход на працягу ўсяго года, менавіта яна валодае небывалым патэнцыялам, таму малако прэтэндуе на найменне «белае золота». Асабліва гэта датычыцца перапрацоўкі. Дырэктар аднаго з сыраробных камбінатаў расказаў, што рэнтабельнасць вытворчасці летась склала 24 %, 90 % прадукцыі адгружаецца на экспарт. Чаго не хапае? Запэўнівае, што адчувае толькі дэфіцыт сыравіны. Будзе больш малака — адпаведна, павялічыцца і выпуск прадукцыі, пачнуць расці і даходы... Чаму гэтаму лагічнаму ланцужку аддаецца столькі ўвагі? Усё відавочна: стратэгічная задача нарасціць да канца наступнай пяцігодкі аб'ём ВУП у два разы, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, выглядае цалкам дасягальнай. Сельскай гаспадарцы ў структуры валавога ўнутранага прадукту адводзіцца адна з ключавых роляў, і рост прадукцыйнасці малочнай жывёлагадоўлі — стратэгічны элемент паспяховай рэалізацыі задуманага.

У сённяшнім нумары «МС» разам з эспертам мы паразважаем над тым, што трэба, каб малочная жывёлагадоўля стала адным з асноўных пунктаў эканамічнага росту рэгіёнаў, пазнаёмімся з цікавым вопытам па рэалізацыі інвестпраектаў «у малако» і адсутнасцю бар'ераў на шляху такога экспарту, а яшчэ нагадаем добра вядомае аграрыям правіла «трох К»: карова, кармы і кадры...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.