Вы тут

Колькасць ахвяр абвальвання моста ў Генуі дасягнула 35 чалавек


Колькасць загінулых пры абрушэнні аўтамабільнага моста ў Генуі ўзрасла да 35 чалавек, паведаміла ў сераду раніцай прэфектура гэтага паўночнаітальянскага горада, піша ria.ru.


У ліку загінулых - трое дзяцей: 8-гадовы хлопчык і два падлетка ва ўзросце 12 і 13 гадоў. Шаснаццаць чалавек атрымалі сур'ёзныя раненні. Паводле інфармацыі прэфектуры, колькасць ахвяр пакуль не канчатковая, паколькі пошукава-выратавальныя работы на месцы трагедыі працягваюцца. Мінулай ноччу пажарныя дасталі з-пад завалаў целы яшчэ трох загінулых.

У аўторак крыніцы ў пажарнай службе Італіі, прадстаўнікі якой працуюць на месцы абрушэння, паведамілі пра 35 ахвяраў. Затым гэты лік быў скарэктаваны: у ноч на сераду прадстаўнікі МУС паведамілі пра 32 загінулых. У Генуі аб'яўлена двухдзённая жалоба.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італіі Серджыа Матарэлу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку разбурэння моста ў Генуі. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.