Вы тут

Міністры прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва адпраўленыя ў адстаўку


Прэзідэнт даручыў унесці прапановы па замене ва ўрадзе - такі вынік нарады, якая прысвечана развіццю Аршанскага раёна. Задачу зрабіць рэгіён перадавым Аляксандр Лукашэнка паставіў у мінулым годзе. Орша павінна стаць прыкладам для іншых сярэдніх гарадоў. А таму «пілотны» праект па развіцці Аршанскага раёна - гэта нібы экзамен для ўрада.


У Оршы сабраліся вышэйшыя службовыя асобы, міністры, кіраўнікі прадпрыемстваў - усяго больш за сто чалавек. На думку Прэзідэнта, у цэлым задача па перазагрузцы Оршы не выкананая. Прэзідэнт вельмі жорстка раскрытыкаваў працу вертыкалі ўлады. Пасадаў пазбавіліся міністры прамысловасці, архітэктуры і будаўніцтва, даручана замяніць кіраўніка Аршанскага райвыканкама.

Фармалізм і цяганіна на месцах недапушчальныя - гэта нязменнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі. Калі ж звярнуцца да лічбаў, то выручка аршанскіх прадпрыемстваў за год павялічылася на траціну. За паўгода 2018 года адкрыта тры дзесяткі новых прадпрыемстваў, а на некалькіх заводах, якія працуюць з часоў СССР, пачалася мадэрнізацыя. Аднак гэтага недастаткова, упэўнены Прэзідэнт. Сённяшняя нарада - гэта лагічны працяг рэйду па праблемных прадпрыемствах, які адбыўся напярэдадні. Адразу чатыры аршанскіх вытворцы атрымалі ад Прэзідэнта адзнаку «нездавальняюча».

ont.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.