Вы тут

Землятрус у Японіі: загінулі тры чалавекі


Падчас моцнага землятрусу ў прэфектуры Осака на захадзе Японіі загінулі тры чалавекі.


Фота: tvc.ru

Сярод іх дзевяцігадовая дзяўчынка, якую прыціснула сцяной ля школьнага басейна ў горадзе Такацукі, а таксама двое мужчын у горадзе Осака і ў раёне Хігасіёдагава.

Колькасць пацярпелых, па апошніх дадзеных, дасягнула 91.

Землятрус магнітудай 6,1 адбыўся раніцай у панядзелак. Яго эпіцэнтр знаходзіўся на поўначы прэфектуры Осака, ачаг залягаў на глыбіні 13 кіламетраў.

Спыніўся рух на чыгунцы, у тым ліку хуткасныя цягнікі "Сінкансэн". Адмененыя авіярэйсы ў аэрапорце Осакі. У прэфектурах Осака і Хёга без электрычнасці засталіся каля 170 тысяч дамоў і кватэр.

Урад адкрыў надзвычайны штаб па ліквідацыі наступстваў землятрусу.

ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.