Вы тут

Змяіная вёска знаходзіцца ў правінцыі Чжэцзян


Прыкладна ў 30 кіламетрах на паўночны захад ад павета Дэцын горада Хучжоу правінцыі Чжэцзян знаходзіцца вёска Цзысыцяа, вядомая як першая змяіная вёска ў Кітаі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


Жыхары вёскі займаюцца развядзеннем змей і іх адловам. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя жыхары вёскі Цзысыцяа пачалі разводзіць змей, якіх налічвалася больш за 3 мільёны. У вёсцы маецца музей змяінай культуры. Музей дзеліцца на дзве зоны - з вадзянымі і наземнымі змеямі. У музеі можна ўбачыць дзесяткі відаў змей, такіх як кітайская пацуковая змея, кіляваты полаз, шчытаморднікі, кобра. Дырэктар музея Ян Хунчан, адзін з жыхароў, якія першымі сталі разводзіць паўзуноў, сказаў, што мясцовыя змеі ў асноўным з'яўляюцца атаксічнымі чырвонапаяснымі дынадонамі і ядавітымі  шчытаморднікамі. Усяго больш за 10 відаў змей налічваецца ў вёсцы. 

Спачатку жыхары не ведалі як правільна карміць змей і тыя іх часта кусалі. Аднак пасля больш чым дзесяцігадовых даследаванняў тэхналогіі гадоўлі змей і штучнай інкубацыі змяіных яек жыхары вёскі Цзысыцяа набылі багаты вопыт у гэтай справе. Перыяд гадоўлі змяі складае не больш за 3 месяцы. Пасля гэтага жыхары або выпускаюць змей на волю ці забіваюць для вырабу лекаў. Але маладыя людзі ў вёсцы не згаджаюцца з гэтым традыцыйным метадам. Дачка Ян Хунчана Ян Фан сумесна з адной змяінай фермай стварыла лабараторыю па штучнай інкубацыі змяіных яек. Па меры развіцця тэхналогій змяіная вёска ўдасканальвацца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.