Вы тут

Участак рынку «Лебядзіны» прададзены за 20 млн рублёў


Участак рынку «Лебядзіны» прададзены пад будаўніцтва жылля за 20 мільёнаў рублёў.

У Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці адбыліся таргі па продажы зямельнага ўчастка па вуліцы Ціміразева. Зямля плошчай 16,3 гектара, на якіх ужо шмат гадоў працуе «Лебядзіны» і плодаагароднінныя рынкі, прададзена малавядомай кампаніі ТАА «Сетко Інтэрнэшнл».


Выніковая сума аўкцыёну — 20 мільёнаў рублёў. Пераможца павінен будзе запраектаваць увесь участак каля заказніка «Лебядзіны» — усе 16,3 гектара.

Канцэпцыя праекта «Жылы комплекс з аб'ектамі сацыяльна-грамадскага прызначэння па вул. Ціміразева» прадугледжвае будаўніцтва малапавярховай жылой забудовы з паніжэннем паверхавасці ў бок заказніка «Лебядзіны».

На тэрыторыі мяркуецца вялікі працэнт азелянення. Тут павінны з'явіцца школа і дзіцячы садок — іх будзе будаваць горад.

Усяго на адведзеным участку павінны ўзвесці 60 тысяч квадратных метраў жылля — гэта каля тысячы кватэр.

Сяргей КУРКАЧ

 

Загаловак у газеце: Амаль 10 млн USD за 16 га

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.