Вы тут

Дэпутат парламента Вялікабрытаніі сустрэўся з Міхаілам Мясніковічам


Высокую ролю Беларусі ў садзейнічанні мірнаму ўрэгуляванню канфлікту ва Украіне адзначыў дэпутат парламента Вялікабрытаніі, кіраўнік міжпартыйнай групы па Беларусі Джон Вітынгдэйл. Ён разам з дэлегацыяй наведаў нашу краіну і сустрэўся са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам МЯСНІКОВІЧАМ.


Гэта першы візіт парламенцкай дэлегацыі Вялікабрытаніі ў гісторыі двухбаковых адносін. У Мінск прыехалі тры дэпутаты ад кіраўнічай партыі і тры ад апазіцыйных. Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што такі візіт можа сімвалічна адкрыць новую старонку ў супрацоўніцтве, з чым пагадзілася Паўнамоцны і Надзвычайны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў: «І сёння, і падчас работы нашых груп дружбы няма ніякіх абмежаванняў па рэгламенце і па пераліку пытанняў. Мы гатовыя абмяркоўваць усе пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс».

Таксама Міхаіл Мясніковіч нагадаў пра міжнародны форум па бяспецы ў Еўропе, які праходзіў на мінулым тыдні і дзе прынялі ўдзел прадстаўнікі 50 дзяржаў, у тым ліку Вялікабрытаніі. Спікер адзначыў, што наша краіна шмат увагі ўдзяляе фарміраванню палітыкі даверу і зніжэнню напружанасці ў свеце наогул і ў Еўропе ў прыватнасці. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што «мы актыўна ўцягнуты ў пытанне ўрэгулявання няпростай сітуацыі ва Украіне».

Джон Вітынгдэйл канстатаваў, што паступова ўзмацняюцца ўзаемасувязі паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. У тым ліку дзякуючы намаганням нашых паслоў. Дэпутат таксама нагадаў пра ўдзел нашай краіны ў мірным ўрэгуляванні сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Акрамя таго, парламентарый звярнуў увагу на тое, што Вялікабрытанія прыняла рашэнне выходзіць з ЕС, таму зараз асаблівая ўвага аддаецца ўзмацненню як палітычных, так і эканамічных узаемасувязяў з краінамі па-за Еўрасаюзам.

Алег РУМО, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Вялікабрытаніі, нагадаў, што групы дружбы ў парламентах былі заснаваны ў мінулым годзе. І летась падчас першай сустрэчы ў Лондане была дамоўленасць працягваць гэтыя кантакты. Алег Румо спадзяецца, што падчас візіту бакі намецяць пытанні, над якімі будуць працаваць у далейшым. У тым ліку чакаецца больш актыўнае супрацоўніцтва і паміж бізнесамі, і ў сацыяльных праектах.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Новая старонка супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.