Вы тут

Мінпрам — пра перспектыўныя праекты найбліжэйшай будучыні


У 2020 годзе ў краіне плануюць запусціць тры сумесныя беларуска-кітайскія прадпрыемствы па вытворчасці камплектуючых для легкавых аўто, паведаміў намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько. Ён растлумачыў, што новыя заводы будуць вырабляць рухавікі ўнутранага згарання, цеплаабменнікі-радыятары, элементы інтэр'еру. Размесцяць прадпрыемства на тэрыторыях, прылеглых да завода «БелДжы». Праекты плануецца вывесці на поўную вытворчую магутнасць у 2020 годзе.


«Акрамя таго, мы зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў з нямецкай кампаніяй Sіеmеns і кітайскай СRRС па будаўніцтве завода па вытворчасці электрарухавікоў для БелАЗа, МТЗ, «Белкамунмаша». Мы бачым, што гэты кірунак развіваецца вельмі дынамічна», — адзначыў Сяргей Гунько.

Паводле яго слоў, сёння існуе высокая патрэба ў электрычных рухавіках для трамваяў, тралейбусаў і электробусаў. «Таксама мы разглядаем ідэю стварэння электрычнага трактара для МТЗ», — дадаў замміністра.

Важныя падзеі для вытворцаў адбудуцца падчас Беларускага прамысловага форуму — 2018, які пройдзе з 29 мая да 1 чэрвеня ў сталіцы. У рамках мерапрыемства плануюцца секцыйныя пасяджэнні, дзе беларускія і замежныя кампаніі абмяняюцца вопытам у сферы аптымізацыі вытворчых працэсаў. Таксама прадстаўнікі зацікаўленых прадпрыемстваў абмяркуюць пытанні арганізацыі вытворчасцяў камплектуючых для легкавой аўтатэхнікі ў Беларусі.

«Пад нашы традыцыйныя прадпрыемствы мы абазначым праекты, якія зацікаўлены ў лакалізацыі прадукцыі, пачынаючы ад рухавікоў да дэкаратыўных элементаў салона аўто. Таксама на пасяджэннях мы запрашаем да супрацоўніцтва бізнес», — адзначыў Сяргей Гунько.

На форуме прадставяць напрамкі машынабудавання, буйных вытворцаў аўтамабільнай сельгастэхнікі. Дырэктар выставачнага прадпрыемства «Экспафорум» Аляксандр Старыкаў адзначыў, што акрамя беларускіх кампаній будуць прадстаўлены калектыўныя расійскія экспазіцыі Свярдлоўскай, Курганскай, Пскоўскай, Бранскай абласцей і горада Новасібірска. Таксама свае экспазіцыі прадставяць кампаніі Кітая, Украіны, Швецыі. На форуме пройдзе больш за 50 праграмных мерапрыемстваў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Айчынныя электрарухавікі і камплектуючыя для аўто

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.