З 12 па 20 мая.
Паглядзець на цвіценне дэкаратыўнай калекцыі бэзу, пракансультавацца і атрымаць карысныя парады ад вядучых спецыялістаў батанічнага сада наконт вырошчвання гэтай расліны можна кожны дзень.
Увесь тыдзень з 13 да 14 гадзін наведвальнікаў чакаюць цікавыя сустрэчы з навуковымі супрацоўнікамі батанічнага сада і экскурсіі па сірынгарыю – бэзаваму саду.
Кульмінацыяй тыдня стане культурна-асветніцкае мерапрыемства “Бэзавыя мроі”, якое адбудзецца 19 мая. У гэты дзень куратар калекцыі бэзу, кандыдат біялагічных навук Наталля Македонская правядзе пазнавальныя гутаркі з наведвальнікамі ў бэзавым садзе. Таксама яна раскажа, як правільна набыць сажанцы гэтай расліны для свайго ўчастка. Вопытны візажыст Вольга Грыбава правядзе майстар-клас “Пяшчотны вобраз бэзу, або як зрабіць макіяж на рамантычны вечар”.
Бэз – сімвал вясны і абуджэння ўсяго самага прыгожага ў свеце. Яго водар дорыць толькі станоўчыя эмоцыі.
Не прапусціце цудоўны час цвіцення бэзу!
Больш падрабязна пра тыдзень бэзу чытайце на сайце http://cbg.org.by/events/2018/735.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.