Вы тут

Заправіцца можна і з «мабілы»


Аssіst Bеlаrus падключыў сэрвіс для аплаты паліва з дапамогай мабільнага тэлефона.

Правайдар электронных плацяжоў кампанія Аssіst Bеlаrus сумесна з Беларусбанкам і прадпрыемствам «Інтэлектуальныя гарадскія сістэмы» рэалізавалі магчымасць аплаты паліва праз мабільную праграму аіsDrіvе для сеткі АЗС «А-100» кампаніі «Астатрэйдынг».


Як паведаміла прэс-сакратар кампаніі электронных плацяжоў «Асіст» Марына Раман, цяпер трымальнікі плацежных картак могуць аплаціць паліва ў сетцы АЗС не адыходзячы ад аўтазаправачнай калонкі і аўтамабіля праз мабільную праграму аіsDrіvе. Для запраўкі неабходна ўставіць аўтазаправачны пісталет у бак, выбраць АЗС у спісе, націснуць у праграме кнопку «Заправіцца», пазначыць нумар калонкі, колькасць літраў або суму, на якую жадаеце заправіцца, і пацвердзіць аплату. Праграма для запампоўкі даступная ў Арр Stоrе і Gооglе Рlау.

У перспектыве плануецца, што гэты сэрвіс будзе карысны аўтааматарам яшчэ і пры аплаце парковачнага месца на стаянцы, магчымай эвакуацыі аўтамабіля ці пры атрыманні спецыяльных зніжак у інтэрнэце і звычайных крамах рознічнага гандлю.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.