Вы тут

Раніцай яшчэ халаднавата


Але ўдзень на выхадныя прыгрэе да плюс 25 градусаў.

У наступныя двое сутак уплыў на характар надвор'я ў нашай краіне будзе аказваць антыцыклон, які раскінуўся над паўночна-заходнімі раёнамі еўрапейскай часткі Расіі. Антыцыклон сфарміраваны ў халаднаватым паветры, так што ў паўночна-ўсходніх раёнах нашай краіны па начах будзе даволі свежа, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ад плюс 18 да плюс 24 градусаў. І ў суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Раніцай у гэты дзень будзе сапраўды некамфортна, бо халаднавата. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсяго плюс 3—8 градусаў, але ўдзень будзе ўжо ад плюс 20 да плюс 25 градусаў.

У нядзелю пасвяжэе і ўдзень. Так, 13 мая, пад уплывам атмасферных франтоў уначы ў паўднёва-ўсходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 цяпла, а ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 16 па паўднёвым усходзе да плюс 23 градусаў па паўночным захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.