Вы тут

Паляпшаем жывёлагадоўлю з дапамогай сусветнага гранта


У супрацоўніцтве з Сусветнай арганізацыяй фермераў кампанія Bауеr шукае прафесіяналаў ва ўсім свеце, якія ўкараняюць інавацыі ў галіне гадоўлі буйной рагатай жывёлы.


Саrе4Саttlе — гэта глабальны грант, які дае інструменты і рэсурсы для наватараў у галіне ўтрымання буйной рагатай жывёлы, прапаноўвае прамую і мэтанакіраваную падтрымку фермерам і ветэрынарам. У межах гранта можна пачаць або ўдасканаліць інавацыйныя і практычныя спосабы павышэння якасці ўтрымання малочнай і мясной жывёлы на ферме. Агульнае фінансаванне праекта — 30 000 еўра.

З атрыманых заявак група незалежных экспертаў з акадэмічных колаў і дзяржаўнага сектара, а таксама прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі фермераў і Bауеr будуць выбіраць праекты, якім выдзеляць фінансаванне і адпаведны аб'ём гранта.

Падаць адпаведныя заяўкі могуць фермы і фермеры; ветэрынары-практыкі, якія цесна супрацоўнічаюць з фермерамі ў сферы жывёлагадоўлі, выпускнікі і даследчыкі ў галіне ветэрынарыі, жывёлагадоўлі або сельскагаспадарчай навукі, якія ўдзельнічаюць у фермерскіх гаспадарках, у іх даследаваннях па ўтрыманні буйной рагатай жывёлы.

Для таго каб паспрабаваць атрымаць грант, трэба запоўніць анлайн-заяўку (на англійскай мове) па спасылцы. Да яе трэба дадаць праектнае абгрунтаванне (максімум пяць старонак), у якім будуць выкладзены дакладныя мэты праекта, дэталі лагістыкі, уключаючы прапанаванае выкарыстанне гранта або этапы/вынікі ўжо існуючага праекта, а таксама суправаджальныя малюнкі (метадычныя рэкамендацыі). Падаць заяўку можна да 25 чэрвеня 2018 года.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.