Вы тут

Беларусь далучыцца да глабальнай акцыі "Гадзіна Зямлі"


24 сакавіка краіна далучыцца да глабальнай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". На адну гадзіну — з 20.30 да 21.30 — жыхары Беларусі адмовяцца ад выкарыстання электрапрыбораў, каб яшчэ раз падкрэсліць сваё неабыякавае стаўленне да праблемы змянення клімату.


Акцыя "Гадзіна Зямлі" — штогадовая міжнародная падзея, арганізатарам якога выступае Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF). Акцыя праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка з заклікам выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (акрамя ліфтоў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб'яднання чалавецтва.

Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009-м стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва. Паводле ацэнак WWF, тады акцыя закранула больш за мільярд жыхароў планеты.

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам акцыі. Мерапрыемства шырока падтрымліваюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі розных экалагічных арганізацый, органы дзяржаўнага кіравання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.