Вы тут

Тры раёны Мінска адзначылі 80-гадовы юбілей


На гэтым тыдні Савецкі, Заводскі і Кастрычніцкі раёны беларускай сталіцы адзначылі 80 гадоў з дня заснавання. Адпаведную пастанову ў сувязі з хуткім ростам горада ЦВК БССР прыняў 17 сакавіка 1938 года, праўда, тады раёны насілі зусім іншыя назвы — Варашылаўскі, Сталінскі і Кагановіцкі адпаведна.


Галоўнае святочнае мерапрыемства, прысвечанае гэтай значнай для Мінска падзеі, прайшло ў Палацы Рэспублікі. З прыгожай датай прысутных павіншаваў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, ён жа разам з кіраўнікамі раёнаў уручыў ганаровыя ўзнагароды найлепшым работнікам арганізацый, зарэгістраваных у гэтай частцы горада. Пасля гасцей свята чакала канцэртная праграма, падчас якой вызначыліся самі кіраўнікі раёнаў — замест афіцыйнага звароту яны зачыталі вершы пра горад.

Акрамя агульнага канцэрта, шэраг святочных мерапрыемстваў запланаваны ў кожным з раёнаў. Так, у Заводскім раёне праграма прадугледжвае ўрачысты сход, адкрыццё Дошкі гонару і службы «Адно акно», а таксама масавыя гулянні ў суботу на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны» з 12 да 21. Гасцей свята чакае выстава тэхнікі, інтэрактыўная пляцоўка, канцэрт, дзяцей асабліва парадуе запуск паветраных шароў і маляўнічы феерверк.

А Савецкі раён падзяліў радасць свята з замежнымі гасцямі: у Мінск прыбылі дэлегацыі з расійскіх Екацярынбурга і Новасібірска, украінскага Кіева і польскага Любліна. Для кожнай делегацыі была распрацавана індывідуальная праграма, якая ўключае наведванне вядучых прадпрыемстваў, гандлёвых і сацыяльных аб'ектаў, што размешчаны ў раёне. Савецкі раён не адстае ад «калег» і ў плане культурнага жыцця. Дарэчы, сёння ў трох раёнах-юбілярах пражывае больш за паўмільёна чалавек.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: 240 гадоў на траіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.