Вы тут

Анастасія Зязюлькіна: У мяне свая методыка выбару ходу


Чэмпіянат краіны па шахматах сёлета прайшоў у новым фармаце, турнір адбыўся ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея. Яго трыумфатарам стала Анастасія Зязюлькіна: яна без асаблівых цяжкасцяў заваявала званне чэмпіёнкі Беларусі і пацвердзіла свой статус самай тытулаванай шахматысткі ў краіне. Пра тое, як удаецца захоўваць канцэнтрацыю на працягу партыі ў тры-чатыры гадзіны, што забаронена спартсменам у гэты час і як усё пачыналася для Анастасіі ў спорце, яна расказала ў сваім інтэрв'ю «Чырвонцы. Чырвонай змене».


— Анастасія, ці сапраўды шмат чаго змянілася ў фармаце правядзення чэмпіянату?

— Так, па-першае, у дзяўчат павялічылася колькасць тураў, раней іх было менш, чым у хлопцаў. Па-другое, арганізатары зрабілі агульнае для ўсіх адкрыццё і закрыццё, з-за гэтага змянілася атмасфера турніру, яна стала больш дзелавая. Ну і месца правядзення чэмпіянату, вядома, паўплывала. Раней памяшканні былі такія, што часам гулялі ў куртках (таму што было холадна), а зараз ўстанавілі дрэс-код, гульцы павінны былі прытрымлівацца дзелавога стылю.

— На ін­шых тур­ні­рах ар­га­ні­за­та­ры так­са­ма прад'­яў­ля­юць пэў­ныя па­тра­ба­ван­ні да фор­мы адзен­ня?

— Так, яны дзесь­ці пра­пі­са­ны, але па фак­це за гэ­тым ні­хто не со­чыць. Пры­ча­піц­ца мо­гуць толь­кі да га­лаў­но­га ўбо­ру, гэ­та аб­умоў­ле­на тым, што не­ка­то­рыя гуль­цы спра­бу­юць схіт­ра­ваць і вы­ка­рыс­тоў­ваць за­ба­ро­не­ныя элект­рон­ныя пры­ла­ды, на­прык­лад на­вуш­ні­кі, для пад­ка­зак. За­раз з гэ­тым вя­дзец­ца сур'­ёз­ная ба­раць­ба, та­му што тэх­на­ло­гіі ідуць на­пе­рад і ўса­чыць ста­но­віц­ца ўсё больш скла­да­на.

— Штраф­ныя санк­цыі гуль­цам прад'­яў­ля­юць?

— Так, звы­чай­на за спаз­нен­ні. Ка­лі яно скла­дае менш за 10 хві­лін, то мож­на прос­та апла­ціць штраф і гу­ляць, а вось ка­лі больш, то шах­ма­тыс­ту за­ліч­ва­юць тэх­ніч­нае па­ра­жэн­не.

— Мяр­ку­ю­чы па сту­дзень­скім чэм­пі­я­на­це кра­і­ны, кан­ку­рэн­цыя ў шах­ма­тах у Бе­ла­ру­сі сён­ня вы­со­кая?

— Мож­на ска­заць дак­лад­на, што гэ­ты від спор­ту ў нас раз­ві­ва­ец­ца, у фе­дэ­ра­цыю прый­шлі лю­дзі, якія шмат ро­бяць для па­пу­ля­ры­за­цыі шах­мат. Што да­ты­чыц­ца чэм­пі­я­на­ту, ду­ма­ла, што кан­ку­рэн­цыя бу­дзе вы­шэй­шая, але атры­ма­ла­ся так, што я за­га­дзя за­бяс­пе­чы­ла са­бе пер­шае мес­ца. Зда­ец­ца, не ўсе па­ка­за­лі мак­сі­мум сва­іх маг­чы­мас­цяў. Усё ж та­кі, га­лоў­ны старт — Су­свет­ная шах­мат­ная алім­пі­я­да — бу­дзе толь­кі ўво­сень, а пе­рад чэм­пі­я­на­там кра­і­ны кож­ны рых­та­ваў­ся па сва­ёй пра­гра­ме. У спарт­сме­наў бы­ло не так шмат прак­ты­кі, апош­ні збор ад­быў­ся па­ру ме­ся­цаў та­му, гэ­та паў­плы­ва­ла на ўзро­вень гуль­ні.

— Вы сталі самым маладым гросмайстрам сярод дзяўчат у гісторыі айчынных шахмат...

— Гэта было ўжо даўно, я нават не памятаю калі. Жаночага майстра я магла атрымаць у гадоў 8-9, тады была трэцяй на чэмпіянаце свету для ўдзельнікаў да 10 гадоў, гэтага выніку было дастаткова. Але мы не паспелі падаць дакументы, і я яго не атрымала. З аднаго боку, дрэнна, а з другога — добра, бо быў стымул працаваць далей. Памятаю, неяк мне не хапіла ўсяго толькі паловы ачка для жаночага міжнароднага майстра, але затое праз турнір — другі я перавыканала гросмайстарскую норму.

Цяпер не дасягнула толькі звання мужчынскага міжнароднага гросмайстра, пакуль у мяне няма патрэбнай колькасці балаў і рэйтынга. Каб яго набраць, трэба гуляць у моцных турнірах, дзе выступаюць удзельнікі са званнямі, а ў нас іх не так шмат.

— У Беларусі ёсць дзяўчаты, якія маюць такія высокія званні?

— Не, пакуль няма.

— Наколькі складана гуляць супраць мужчын?

— Напэўна, ім супраць нас гуляць складаней. Бо дзяўчына разумее, што ў прынцыпе яна не мацнейшая, і калі прайграе, то не дужа знервуецца, а калі выйграе, то гэта вялікае дасягненне. А вось мужчынам прайграваць дзяўчатам звычайна заўсёды сорамна.

У плане гульні ў мужчын больш канцэнтрацыі, уседлівасці, вопыту, таму што канкурэнцыя, як правіла, у іх вышэйшая. Ёсць усяго некалькі жанчын, якія здольныя на роўных змагацца з мужчынамі.

— Многія лічаць, што ў шахматах не патрэбна фізічная падрыхтоўка...

— І памыляюцца. Непадрыхтаваны чалавек не зможа згуляць партыю, якая ў сярэднім доўжыцца чатыры гадзіны, плюс пару гадзін ідзе на падрыхтоўку. І так на працягу не дня-двух, а дзесяці, напрыклад. Гэта велізарная нагрузка. Што датычыцца мяне, то недапрацоўваю ў плане фізічнай падрыхтоўкі. Часам бегаю, люблю велапрагулкі і гуляць у настольны тэніс. Сілавых заняткаў у нас няма, але фізічную форму падтрымліваць трэба, каб захоўваць канцэнтрацыю і працаваць часам «праз не магу».

— Як у вас звычайна праходзіць падрыхтоўка да гульні?

— Трэба паглядзець і вывучыць партыю саперніка, першыя хады мы можам прадбачыць загадзя, таму можна прадумаць, чым здзівіць гульца насупраць. Таксама рыхтуемся з дапамогай камп'ютара і аналітычных модуляў. У цэлым перад гульнёй трэба прайсціся, адпачыць, нічым сябе не загружаць. Нават калі была маленькая, прапускала школу ў дні турніраў. Гэта, дарэчы, велізарная памылка многіх бацькоў, калі яны лічаць, што дзіця павінна вытрымаць і школу, і спаборніцтвы. Немагчыма аддаваць усе сілы двум заняткам.

— Што дазволена рабіць падчас шахматнай партыі?

— Гульня можа працягвацца вельмі доўга, можна перакусіць, выпіць чаю, кавы. Я ў гэты час аддаю перавагу салодкаму, трэба ж неяк папаўняць энергію. А наогул, шахматысту трэба знаходзіцца ў пэўнай гульнявой зоне, часам можна выйсці ў зону для курэння (я не куру) і прыбіральню. Нельга ні з кім размаўляць, толькі з сапернікам, і тое фразамі накшталт «папраўляю», калі трэба паправіць фігуру, якая дрэнна стаіць, або прапанаваць нічыю.

— Калі вярнуцца ў дзяцінства, як пачынаўся шлях у спорце?

— Мае бацькі ў свой час пазнаёміліся менавіта на шахматах, таму атрымліваецца, што ў нас шахматная сям'я. Бабулі, дзядулі, прадзед таксама гулялі, дзядзька міжнародны гросмайстар. Бацькі не хацелі вучыць мяне шахматам, гэта зрабіў дзядуля. Як, усе гуляюць, а я не? Тата паглядзеў на гэта і вырашыў, што трэба адвесці мяне ў шахматную школу, каб я згуляла з кім-небудзь з дзяцей і можна было б паглядзець на мой узровень. Я прыйшла і адразу абыграла хлопчыка, які займаўся ўжо два гады. На той момант мне было каля шасці. Аддалі трэнеру, але, калі тата зазірнуў на трэніроўку і ўбачыў, што там столькі людзей, што ўдзяліць увагу кожнаму немагчыма, вырашыў займацца са мной сам. Дзеля гэтага кінуў бізнес. За месяц у мяне набягала 90 гадзін заняткаў, атрымліваецца тры гадзіны ў дзень. Ёсць нават фатаграфіі, дзе я сяджу за дошкай і плачу.

— У школе таксама былі паспяховай вучаніцай?

— У шахматы я гуляла добра за кошт вялікай працы і логікі, якую ўва мне развіваў трэнер. Прынцып у тым, што ты выдаткоўваеш не вельмі шмат часу, але — якасна. Плюс у мяне ёсць свая методыка выбару ходу: адразу адсейваюцца тыя, якія нелагічныя, і выбіраюцца найбольш аптымальныя. Гэта дапамагала ў школе: тое, што не патрэбна, я не запамінала, прапускала, а вось у сутнасць пытання спрабавала ўглыбіцца, каб на адным прыкладзе зразумець прынцып многага. Гэта працавала, школу я скончыла з залатым медалём.

— Потым паступілі ў БДУФК...

— Так, цяпер ужо на апошнім курсе, асвойваю спецыяльнасць «Менеджар у спорце», наогул, хацела выбраць спартыўную псіхалогію, мне было гэта цікава і для сябе, і для таго, каб працаваць трэнерам. Але на гэтым аддзяленні можна было вучыцца толькі на дзённым, а ў мяне няма часу. З бацькамі адкрылі Акадэмію шахмат, мне хацелася трэніраваць. Гадуем маленькіх вундэркіндаў, шмат у каго ўжо ёсць поспехі, дзеці становяцца чэмпіёнамі свету і Еўропы ў сваіх узроставых групах.

— А якая вы за межамі трэнерскай дзейнасці?

— Эмацыянальная. У шахматах гэта не праяўляецца, бо не прынята, каб спартсмен выказваў эмоцыі, а ў жыцці я даю ім волю. Калі мне штосьці падабаецца, то гэта рэальна падабаецца, калі за штосьці перажываю, то гэта таксама відаць. Сумна глядзець на людзей, у якіх непранікальны твар або якія плывуць па цячэнні. Я адкрыты, сумленны чалавек, мне хлусіць вельмі складана, часцяком магу сказаць тое, што рэальна думаю, хоць камусьці гэта можа быць не вельмі прыемна.

— Чым захапляецеся па-за працоўным часам?

— Хобі шмат, адно з апошніх — фатаграфія. Выступаю як у ролі мадэлі, так і ўласна фатографа. Адзіная праблема — не вельмі хочацца апрацоўваць здымкі, гэта патрабуе часу і ўплывае на зрок, а шахматыстам ён патрэбны.

— Што ў вашых планах?

— Усё імкліва мяняецца, галоўны мой план і прынцып — не стаяць на месцы, а ўвесь час рухацца наперад. Ёсць такая фраза: калі табе дрэнна — змяніся, каб стала добра, а калі табе добра, змяніся, каб не стала дрэнна ці стала яшчэ лепш. Я хачу ўвесь час удасканальвацца, працаваць над сабой у розных напрамках. Класны фільм «Заўсёды кажы «Так», сёе-тое з яго можна ўзяць. Напрыклад, тое, што заўсёды трэба адкрывацца новаму, і тады побач з'явяцца новыя людзі, кнігі, магчымасці.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.