Вы тут

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Тамары Ніжнікавай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай у сувязі з яе смерцю. Пра гэта  паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Тамара Мікалаеўна была выбітнай спявачкай, творчасцю якой па праве ганарыцца наша краіна. Яна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула прафесійных вышынь і ўпісала незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага опернага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сваімі ведамі і высокім майстэрствам Тамара Ніжнікава шчодра дзялілася з моладдзю. "Яна выхавала некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія сёння дастойна прадстаўляюць Беларусь на сусветнай сцэне, уносяць важкі ўклад у захаванне і развіццё лепшых дасягненняў нацыянальнай культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.