Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла залаты медаль у лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.
У першай спробе Гуськова паказала трэці вынік, а ў другой - чацвёрты. У суперфінале Ганна заявіла скачок са складанасцю 3,800. Яна выдатна адпрацавала ў паветры, але памылілася на прызямленні, крануўшы схіл рукой. Але суперніцы Гуськовай не змаглі скарыстацца гэтай памылкай. Джанг Ксін з Кітая ідэальна выканала свой скачок, але з-за меншай складанасці прайграла беларусцы палову бала. Астатнія ўдзельніцы суперфіналу ўпалі. Лепшую суму балаў з іх атрымала Фанью Конг.
Ала Цупер заявіла самы складаны скачок, але, на жаль, не змагла ўтрымацца на нагах. Чэмпіёнка Сочы-2014 заняла сёння чацвёртае месца.
SPORT.TUT.BY, фота REUTERS
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?