Вы тут

Ужыванне беларускай мовы ў розных сферах: культура і пісьменнасць


Круглы стол з такой абазначанай тэмай прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".


Падчас яго запрошаныя ўдзельнікі, якія маюць да беларускай мовы самае непасрэднае дачыненне ў сваёй прафесійнай і грамадскай дзейнасці, разважалі не столькі аб неабходнасці ўжываць мову ва ўсіх жыццёвых стасунках, колькі аб тым, наколькі правільна мы гэта робім. Пашырэнне беларускамоўнага асяроддзя сёння – модны трэнд або покліч душы і памяці? Ці трэба палохацца маладзёжнага слэнгу? Як вывучыць мову чалавеку, які даўно скончыў школу і ўніверсітэт? Хто і як павінен адказваць за памылкі на шыльдах і ў рэкламе, хто можа гэтыя памылкі прадухіляць? Ці адзіная беларуская мова ў нашых асноўных хрысціянскіх канфесій?  Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі круглага стала ў "Звяздзе".

Поўная справаздача аб гэтай зацікаўленай дыскусіі будзе апублікавана ў газеце і на нашым сайце ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.