Вы тут

Унікальны батык


Дуань Інькай - 43-гадовая спадчынная майстрыха вузельчыкавага батыку з народнасці бай, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Яна нарадзілася ў вёсцы Чжоўчэн пасёлка Січжоў Далі-Байскай аўтаномнай акругі правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) і з юных гадоў вучылася гэтаму мастацтву. Яе муж Дуань Шукунь таксама  з сям'і майстроў вузельчыкавага батыку. У 1998 годзе муж і жонка  Дуань аднавілі майстэрню "фарбавальнай Пучжэнь", якая перайшла ім у спадчыну ад продкаў. У працэсе вырабу батыку Дуань Шукунь адказвае за стварэнне эскізаў і трафарэтаў, а Дуань Інькай - за нанясенне шаўкоў і завязванне вузельчыкаў. 

Творы, створаныя мужам і жонкай, шматкроць удастойваліся розных узнагарод. У "фарбавальнай Пучжэнь" было арганізавана ўжо больш за 10 курсаў па вузельчыкаваму батыку. На курсах прайшлі бясплатнае навучанне звыш 1000 прадстаўніц народнасці бай з вёскі Чжоўчэн, а для іх вырабаў знайшлі каналы збыту. 

У 2008 годзе Дуань Шукунь выкупіў стары будынак былой мясцовай фабрыкі і размясціў у ім музей вузельчыкавага батыку. Муж і жонка сабралі, сістэматызавалі і рэстаўравалі больш за 1800 эскізаў, больш за 3600 трафарэтаў і больш за 700 гатовых батыкаў, якія сталі каштоўнымі экспанатамі дадзенага музея. Дуань Інькай кажа: "Гісторыя вузельчыкавага батыку народнасці бай налічвае больш за 1000 гадоў, і наш з мужам абавязак - захаваць гэтае мастацтва і перадаць яго наступным пакаленням".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.