Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Неабходна скласці план добраўпарадкавання​ мікрараёна Школьны ў Лёзне

Кіраўніцтва Лёзненскага раёна разам з кандыдатамі ў дэпутаты сустрэлася з жыхарамі мікрараёна Школьны. Іван Лаўрыновіч, старшыня райвыканкама, адзначыў, што на гэтай тэрыторыі жыве шмат моладзі, таму пытанні пошуку працы, будаўніцтва жылля, рамонту дамоў і абсталявання дзіцячых пляцовак вельмі актуальныя.

Газета «Сцяг перамогі» паведамляе, што маштабных змен у добраўпарадкаванні рабіць не плануецца, але пэўная работа будзе зроблена на суботніках і за кошт уласных намаганняў грамадзян. Старшыня райвыканкама заўважыў: «Трэба скласці план добраўпарадкавання, пакласці яго на паперу і выканаць задуманае. Вельмі важная ініцыятыва дэпутатаў, іншых грамадзян, якую потым варта настойліва ўвасабляць у рэальныя справы. Наогул, на мой погляд, вельмі важна ставіць перад сабой мэты, інакш жыццё ператворыцца ў звычайную цякучку».


Як у Браславе раздзяляюць смецце

Амаль палова насельніцтва раёна збірае адходы асобна, паведамляе «Браслаўская звязда». Напрыканцы мінулага года ў г. п. Відзы і аграгарадку Друя КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» адкрыла комплексна-прыёмныя пункты сыравіны на перапрацоўку. У рамках аднаго з праектаў еўрарэгіёна «Азёрны край» за кошт Еўрасаюза былі закуплены 100 кантэйнераў і будматэрыялы для абсталявання 25 новых пляцовак для збору смецця. Усе яны пабудаваны ў Ахрэмавіцкім сельскім Савеце ў якасці эксперымента, каб ахапіць 100 % тэрыторыі.

На прадпрыемстве «Браслаў-камунальнік» адзначаюць, што жыхары населеных пунктаў, дзе з'явіліся новыя кантэйнерныя пляцоўкі, больш ахвотна ішлі на заключэнне дагавораў, паколькі перасталі быць прывязанымі да часу прыбыцця трактара для збору адходаў. А гэта значыць, што значна менш бытавога шкла ці пластыку трапіць на несанкцыянаваныя звалкі. Дарэчы, у выніку завяршэння мясцовай ініцыятывы «Жыць у экагорадзе» быў створаны і сайт «Браслаў-камунальніка» з інтэрактыўнай картай, дзе кожны можа праінфармаваць камунальную службу аб непрывабнай і шкоднай для экалогіі звалцы і пакінуць свой электронны зварот.


Як не застацца без хуткай дапамогі?

Старшы фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Жыткавіцкага раёна Леанід Жогаль расказаў карэспандэнту газеты «Новае Палессе» пра асаблівасці работы.

У снежні трэснуў мост цераз Прыпяць, які звязвае Тураў з «вялікай зямлёй». А ў студзені сплыў і пантонны мост, які часова пабудавалі. Як гэтыя праблемы адбіліся на рабоце хуткай дапамогі? «Вядома, ніхто не застаўся без медыцынскай дапамогі, — тлумачыць Леанід Жогаль. — У Тураве для абслугоўвання зарэчнай зоны ў нас працуе брыгада «хуткай», укамплектаваная ўсім неабходным абсталяваннем і лекамі. Пры неабходнасці, і такія выпадкі былі, хворых, якія маюць патрэбу ў шпіталізацыі, перапраўляем катарам на другі бок, дзе іх забірае жыткавіцкая брыгада. Акрамя таго, заключана партнёрская дамова з бальніцамі суседніх — Столінскага, Мазырскага і Лельчыцкага — раёнаў».

На­дзея АНІ­СО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.