Вы тут

За духоўнае адраджэнне


Беларускі саюз жанчын стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Беларусі.


Кіраўнік дзяржавы прысудзіў спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб'яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды ГА "Беларускі саюз жанчын" - за плённую работу па ўмацаванні інстытута сям'і, ахове мацярынства і дзяцінства, актыўную дабрачынную дзейнасць.

Па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Іх атрымалі дзеячы інфармацыйнай сферы, культуры і мастацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў сферы інфармацыі, гісторыка-культурнай спадчыны, галіны тэатральнага і выяўленчага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.