Вы тут

З Новым годам, з мокрым снегам і дажджом!


Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У апошнія дні адыходзячага года і навагоднія святочныя дні надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія працягнуць пераносіць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень атмасферныя франты абумовяць па ўсходзе краіны ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ад нуля да плюс 5 градусаў. Ноччу ў нядзелю наша краіна будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, так што ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў. Удзень 31 снежня з тэрыторыі Польшчы перамесціцца чарговы франтальны падзел, і на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, уначы на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 4 — плюс 1 градуса, удзень складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У панядзелак, 1 студзеня, надвор'е абумовяць франтальныя падзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў Беларусі ў навагоднюю ноч складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень — ад нуля па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

«А гэта вельмі цёплае для гэтай пары года надвор'е. Тэмпературны фон будзе цалкам адпавядаць лістападаўскім значэнням», — сказалі ў Гідрамеце.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак, 2 студзеня, франтальныя падзелы прынясуць уначы на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, па паўночным усходзе — з мокрым снегам). Удзень франты пакінуць краіну, і толькі ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, удзень — ад нуля да плюс 6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.