Вы тут

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі паступілі 18 чалавек


Толькі за адзін зімовы дзень — у мінулую нядзелю — з галалёднай траўмай у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі паступілі 18 чалавек, чацвёра з якіх — дзеці.


Галалёдная траўма сама па сабе бывае рознай. Пацярпець у выніку падзення на слізкі лёд могуць і рукі, і ногі, і пазваночнік, і галава, а ў пажылых — яшчэ і шыйка бядра. Менавіта таму ўрачы нагадваюць аб важнасці мер засцярогі і самакантролю, пра што многія ўспамінаюць толькі ў лячэбнай установе. Паводле слоў галоўнага пазаштатнага дзіцячага траўматолага-артапеда камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, загадчыка дзіцячага траўматолага-артапедычнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Станіслава ТРАЦЦЯКА, пік траўмаў у дзяцей прыпадае на лета, калі тыя больш часу застаюцца без нагляду, аднак і зімой хапае нешчаслівых здарэнняў. Не так даўно адно катанне на санках скончылася няўдалым падзеннем таты на нагу дзіцяці. У выніку — пералом. Другое дзіця пацярпела ад таго, што ў той момант, калі яно ўпала, нехта наехаў яму на кісць. Адсюль аперацыя, ды не адна...

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зімовы пералом

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.