Вы тут

Алімпійцы надзенуць шапкі ад «Палесся»


Адкрытае акцыянернае таварыства «Прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе» прыступіла да вырабу цёплых рэчаў для дэлегацыі Беларусі, якая прыме ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.


Паведамляецца, што паступіў заказ на выраб 130 камплектаў шапак, шалікаў і пальчатак, якія дапоўняць экіпіроўку спартсменаў, трэнераў і іншых прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе. Яшчэ 100 камплектаў будзе выпушчана для ўдзельнікаў Параалімпіяды-2018. Таксама на «Палессе» паступіла заяўка на выпуск каля 2 тысяч «алімпійскіх» вырабаў для адпраўкі ў гандлёвыя сеткі краіны.

Цёплыя рэчы звязаныя з ПАН-пражы, якая па ўласцівасцях максімальна набліжана да паўшарсцяных. Асноўныя колеры вырабаў — шэры і чырвоны. Акцэнт зроблены на малюнак сняжынкі, якая выканана ў стылістыцы нацыянальнага арнаменту. Яшчэ адным напамінам алімпійцам аб культурным здабытку краіны будзе шалік, зроблены накшталт традыцыйнага беларускага пояса.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.