Вы тут

Абмеркавана работа Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка


У гасцініцы «Пекін» другі раз у гэтым годзе адбыўся круглы стол па пытаннях пашырэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, арганізаваны Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы ва ўзаемадзеянні з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.


Мадэратарамі мерапрыемства выступілі старшыня названай камісіі Сяргей Рахманаў, дырэктар рэспубліканскага Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Анатоль Тозік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін і галоўны выканаўчы дырэктар Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка Ху Чжэн. У рабоце круглага стала таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрстваў эканомікі, архітэктуры і будаўніцтва, адукацыі, Нацыянальнага банка, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Былі разгледжаны пытанні, звязаныя з рэалізацыяй палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. №166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», вядзеннем бізнесу ў нашай краіне, а таксама правапрымяняльнай практыкай гэтага ўказа.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пад ляжачы камень вада не цячэ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.