Вы тут

Хто зможа лячыцца ў новым медцэнтры ў Ждановічах?


Працу дзяржаўнага служачага не назавеш лёгкай: вялікая адказнасць, нагрузка, высокія патрабаванні. Дзяржава павінна пра гэтых работнікаў асабліва клапаціцца. Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях медыцынскага абслугоўвання ў Клінічным медыцынскім цэнтры, які будуецца ў вёсцы Ждановічы непадалёк ад Мінска.


Гэтая ўстанова будзе абслугоўваць як дзяржаўных служачых, так і іншых грамадзян, як на бюджэтнай, так і на платнай аснове. Кіраўнік краіны на пачатку нарады звярнуў увагу, што вакол названага аб'екта з'яўляецца нямала чутак:

— Не сказаў бы, што важная тэма, але вельмі абмеркаваная, як я заўважыў, у грамадстве — пытанне будаўніцтва клінічнага медыцынскага цэнтра па абслугоўванні нашага насельніцтва. Падкрэсліваю, нашага насельніцтва, не толькі, як пішуць або разважаюць, чыноўнікаў або дзяржаўных служачых.

Кіраўнік краіны агучыў і «гісторыю пытання»:

— Як мне далажылі яшчэ былыя кіраўнікі Мінскага гарвыканкама, і гэта так, у Мінску планавалася будаўніцтва велізарнай бальніцы — з-за недахопу плошчаў. Кошт гэтай бальніцы вагаўся ад 300 да 500 мільёнаў еўра — у залежнасці ад абсталявання. Натуральна, такіх грошай у дзяржаве сёння няма — каб пабудаваць такую клініку за паўмільярда долараў. Танней, як мы бачым, яна абысціся і не магла, таму што «хлеў» будаваць сёння не толькі ў Мінску, але і ў другім горадзе непрымальна. Скупы плаціць двойчы. Таму ў паўмільярда долараў або, можа, нават еўра нам бы абышлася гэта бальніца.

Каб сэканоміць дзяржаўныя грошы, Прэзідэнтам было прынята рашэнне перадаць клініку Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Мінску. А замест яе пабудаваць кампактны медыцынскі цэнтр у Мінскім раёне. Ён амаль у два разы меншы за той, што дзейнічае цяпер у сталіцы.

— Сэканомілі па разліках каля 400 мільёнаў еўра, — адзначыў кіраўнік краіны.

Пакуль у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта абслугоўваецца звыш 17 тысяч чалавек, з іх за кошт рэспубліканскага бюджэту — больш за 12 тысяч чалавек (6156 дзяржслужачых і на пазабюджэтнай аснове — па дагаворах добраахвотнага медыцынскага страхавання і прамых дагаворах — 5019 чалавек). Там жа ёсць стацыянар на 175 ложкаў і паліклініка на 350 наведванняў у змену.

Праектная магутнасць новага клінічнага медцэнтра дазволіць абслугоўваць да 10 тысяч чалавек.

Аляксандр Лукашэнка заявіў: была пастаўлена задача на базе гэтага цэнтра стварыць суперсучасную бальніцу, дзе будуць адпрацоўвацца найноўшыя тэхналогіі. На платнай аснове туды, дарэчы, зможа звярнуцца любы ахвотны.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра дамову ўжо ў бягучым годзе скончыць і здаць новы медцэнтр.

Ірына АБЕЛЬСКАЯ, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра:

— Аб'ект плануецца здаць у канцы 2017 года — пачатку 2018 года, а на працягу студзеня ён будзе цалкам уведзены ў эксплуатацыю. Плануецца, што абслугоўвацца ў новым медыцынскім цэнтры будуць дзяржслужачыя і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё дзяржавы. Пацыентамі ўстановы таксама змогуць стаць грамадзяне, якія маюць дагаворы добраахвотнага медыцынскага страхавання або заключылі прамыя дагаворы з медцэнтрам.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Сэканомілі, але не на якасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.