Вы тут

Дэпутаты прынялі да ведама Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва


На ўчарашнім пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адной з галоўных тэм стала фінансавая. У кола разгледжаных пытанняў трапілі падаткі, скасаванне віз, прадпрымальніцтва, тэрарызм, а таксама фізічная культура і спорт.


Так, быў прыняты да ведама Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва. Уладзіслаў ШЧЭПАЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, звярнуў увагу, што ў дэкрэце, акрамя нормаў прамога дзеяння, закладзены прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў з бізнесам. «Да іх аднесены добрасумленнасць, самарэгуляванне суб'ектаў гаспадарання. Гэта глабальныя прынцыпы, якія даюць напрамкі развіцця і заканадаўству, і правапрымяняльнай практыцы», — адзначыў дэпутат.

Старшыня Пастаяннай камісіі дадаў, што дэкрэт ставіць перад дзяржаўнымі органамі і парламентарыямі пэўныя задачы па развіцці заканадаўства: распрацаваць праект нарматыўнага прававога акта аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур для юрыдычных асоб індывідуальных прадпрымальнікаў, папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія забяспечаць максімальную адмову ад прызначэння пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за эканамічныя злачынствы.

Дэпутаты таксама прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон «Аб барацьбе з тэрарызмам». Па словах Пятра АТРОШЧАНКІ, члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, законапраектам удасканальваюцца механізмы прадухілення і спынення тэрарыстычнай дзейнасці. Удакладняецца тэрмін «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Прапануецца таксама аднесці да суб'ектаў, якія ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, а таксама вызначыць пры гэтым іх кампетэнцыю.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Бізнес уздыхне на поўную

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.