Вы тут

Выбары—2018. З'явяцца новыя палітыкі


У цяперашняй выбарчай кампаніі чакаецца ўдзел даволі вялікай колькасці кандыдатаў-індывідуалаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіў учора ў Віцебску.


Каментуючы звароты, якія цяпер паступаюць у Цэнтральную камісію, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны ў большасці датычацца парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Высвятляюцца нюансы дэкларавання маёмасці, выкарыстання сродкаў выбарчага фонду, вядзення агітацыі... «Усё гэта сведчыць аб тым, што ў нас даволі шмат уступае ў барацьбу кандыдатаў-індывідуалаў. Таму што, як правіла, тыя, хто ідзе на выбары ад партыі, больш дасведчаныя ў такіх дэталях і пытаннях. Такім чынам, у нас будуць нечаканыя асобы і з'явяцца новыя палітыкі. Тыя, якія цяпер паўдзельнічаюць у выбарах», — цытуе БЕЛТА старшыню ЦВК.

Рэспубліканскія семінары, на якіх абмяркоўваюцца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп, пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.