Вы тут

Уладзімір Панцюхоў узяў удзел у семінары


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (ПС) па эканамічных пытаннях Уладзімір Панцюхоў прыняў удзел у пасяджэнні пастаянна дзеючага пры ПС семінара па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Яго асноўная тэма — «Фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы: праблемы, перспектывы, інавацыі».


Удзельнікі семінара разгледзелі пытанні развіцця прававых асноў фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы і асноўныя інструменты рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, формы і механізмы развіцця інавацыйнай інфраструктуры ў Беларусі і Расіі, а таксама кірункі супрацоўніцтва ў галіне камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і трансферу тэхналогій, замежны вопыт рэалізацыі інавацыйных прарываў. Па выніках семінара распрацаваны дакумент з практычнымі рэкамендацыямі, які будзе накіраваны зацікаўленым.

У мерапрыемстве, акрамя дэпутатаў ПС, прынялі ўдзел парламентарыі дзвюх дзяржаў, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, вядучых даследчых інстытутаў і ВНУ.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб рухацца наперад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.