Вы тут

Мясніковіч наведаў Камітэт судовых экспертыз


Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, наведаў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз і азнаёміўся з асноўнымі напрамкамі яго работы. Старшыня Дзяржаўнага камітэта Андрэй Швед расказаў пра матэрыяльна-тэхнічнае і кадравае забеспячэнне органаў камітэта.


Падчас абмеркавання была адзначана зацікаўленасць Дзяржкамітэта ў сумеснай працы з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Выказана прапанова аб арганізацыі сустрэч, на якіх бакі маглі б абмеркаваць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага інавацыйнага фонду.

Старшыня Савета Рэспублікі сустрэўся з калектывам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Спікер верхняй палаты парламента адказаў на пытанні супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта. У прыватнасці, адзін з удзельнікаў сустрэчы пацікавіўся, ці плануецца ў Беларусі адмяніць дарожны збор. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў найбліжэйшы час такой меры не прадугледжана. Таксама прагучала пытанне, якое датычыцца правядзення ў Беларусі другіх Еўрапейскіх гульняў. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што ў нашай краіне створана сучасная спартыўная і гасцінічная інфраструктура, якая дазволіць дастойна прыняць спаборніцтвы такога ўзроўню.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Без адмены дарожнага збору

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.