Вы тут

Што Беларусь можа прапанаваць Грузіі?


Беларускія прадпрыемствы разлічваюць на больш цеснае супрацоўніцтва з Грузіяй. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з грузінскай дэлегацыяй на чале са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ ў Доме ўрада.


Андрэй Кабякоў адзначыў, што Грузія з'яўляецца важным партнёрам Беларусі ў Закаўказзі. «Наша краіна разлічвае актывізаваць двухбаковыя кантакты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, нафтахіміі, фармацэўтыцы, гуманітарнай сферы. Шэраг вядомых беларускіх брэндаў — Мінскі трактарны завод, «Магілёўліфтмаш», МАЗ — хацелі б менш часу марнаваць на пошук надзейных партнёраў, з якімі можна гарантавана рэалізоўваць праекты. Нам важныя вашы рэкамендацыі, каб рэальна атрымаць у адносна кароткі, разумны прамежак часу максімальную аддачу», — звярнуўся да дэлегацыі прэм'ер-міністр. Кааперацыя ў такім шырокім спектры сфер паспрыяе павелічэнню тавараабароту паміж дзвюма краінамі. Беларусь і Грузія разлічваюць ужо ў хуткім часе павялічыць яго як мінімум да 200 млн долараў.

«Нам вядома, што ў Грузіі плануецца ўзвядзенне лядовай арэны, біятлоннага стадыёна, цэнтра скачкоў з трампліна алімпійскага стандарту. У Беларусі ёсць усе магчымасці, каб прапанаваць такія праекты. У нас ёсць лядовыя палацы, біятлонны комплекс у Раўбічах», — расказаў Андрэй Кабякоў. Ён прапанаваў развіваць супрацоўніцтва паміж праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі дзвюх краін і заявіў, што Беларусь таксама гатовая падзяліцца вопытам развіцця гарадскіх тэрыторый і асобных рэгіёнаў.

У сваю чаргу Іраклій Кабахідзэ таксама выказаў зацікаўленасць у развіцці адносін паміж дзяржавамі па ўсіх напрамках і падзякаваў беларускім ратавальнікам за дапамогу сёлета ў тушэнні пажару ў Баржомскай цясніне.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Нам ёсць што прапанаваць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.