Вы тут

Лукашэнка: Прагноз развіцця на 2018 год павінен быць рэалістычным


Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2018 год павінен быць рэалістычным, але выключна напружаным. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на дакладзе ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.


Фота: БЕЛТА

"Чакаю актыўнага абмеркавання актуальных пытанняў і канкрэтных прапаноў па ключавых сферах жыцця краіны. Прагноз павінен быць рэалістычным, але выключна напружаным", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, у бягучым годзе ў Беларусі будзе самы нізкі ўзровень інфляцыі за ўсю гісторыю незалежнасці. "6 працэнтаў па выніках 2017 года - цудоўна. Аднак у планах на 2018-ы прадугледжана павялічыць яе да 7 працэнтаў. Якія падставы для гэтага? Мы гаворым аб інфляцыйных чаканнях, але ў той жа час самі падганяем іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнта насцярожвае сітуацыя ў сферы інвестыцый. "Паводле маёй інфармацыі, на наступны год іх запланавана аж 65 працэнтаў ад узроўню 2011 года. Гэтага вельмі недастаткова для простага падтрымання канкурэнтаздольнасці эканомікі. Калі няма ўласных капіталаў, трэба шукаць і прыцягваць інвестараў. Дарэчы, яны таксама ёсць. І крэдыты прымальныя ёсць. Але дзіўна - праектаў няма. Вось і ўсё менеджарства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бюджэт павінен служыць мэтам сацыяльнай палітыкі. "Чаму бюджэт ператвораны ў кастыль для кульгаючых прадпрыемстваў? І паток прапаноў ад урада па вырабе гэтых кастылёў на ўзровень Прэзідэнта не спыняецца. Насцярожвае праблема даўгоў у рэальным сектары. Доля праблемных актываў высокая. Як на гэта глядзяць урад, Нацыянальны банк? Ці гэта зноў будзе перакладзена на бюджэт краіны? Большасць мер, што прымаюцца, пакуль маюць касметычны характар. А патрэбны сістэмныя рашэнні", - сказаў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.