У Гомелі вынесены апраўдальны прысуд грамадзяніну Францыі па справе аб перамяшчэнні праз мяжу патрона да агнястрэльнай зброі, якая не задэклараваная ва ўстаноўленым парадку.
Малады чалавек вызвалены з-пад варты ў зале суда.
Выступаючы з апошнім словам, ён адзначыў, што крануты ўвагай незнаёмых людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты са словамі падтрымкі, пакуль ён знаходзіўся пад вартай. "У мяне не было намеру здзяйсняць злачынства. Я ніколі б не прамяняў свабоду на гэты сувенір", - дадаў ён.
Нагадаем, 21 верасня малады чалавек быў затрыманы пры ўездзе ў Беларусь з Украіны пры праходжанні мытнага кантролю. Сярод яго рэчаў быў знойдзены патрон, які яму на памяць падарыў сябар-паляк. Экспертыза паказала, што патрон працоўны і можа быць выкарыстаны ў якасці боепрыпасу да агнястрэльнай зброі. Абвінавачаны сцвярджаў, што патрон ён прыняў за сувенірны, намеру схаваць яго ён не меў.
Юнак абвінавачваўся па ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч.1 ст.333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу боепрыпасаў) КК Беларусі.
Фота: tut.by
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?