Вы тут

12 відаў раку па кроплі крыві


Кітайскія навукоўцы стварылі ўнікальны прыбор.


Доктар Інстытута біялагічных навук і медыцынскай тэхнікі Паўднёва-Усходняга універсітэта Чан Нін і яе даследчая група MxHealth стварылі тэхналогію выяўлення анкалагічных захворванняў па адной кроплі крыві, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Вызначэнне рака па кроплі крыві доўгі час лічылася ў свеце медыцыны цяжкадасягальным. На ІІІ кітайскім студэнцкім конкурсе інавацыйных стартапаў "Інтэрнэт +" даследчая група MxHealth з Паўднёва-Усходняга універсітэта была ўзнагароджана срэбным медалём за іх распрацоўку сістэмы ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў. Ужыўшы тэхналогію мікрашараў фатоннага крышталя, група Чан Нін стварыла аўтаматычны кантрольна-вымяральны прыбор, які можа вызначыць анкалагічныя захворванні па кроплі крыві. 

Доктар Чан Нін расказала, што ў традыцыйнай методыцы дыягностыкі рака выкарыстоўваецца адзінкавы індыкатар, які выяўляе толькі адзін паказчык якога-небудзь тыпу рака. Прыбор жа даследчай групы Чан Нін здольны праверыць адразу некалькі паказчыкаў захворвання і прааналізаваць атрыманыя дадзеныя, што зможа значна павысіць дакладнасць вызначэння анкалагічных захворванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.