Вы тут

Надвор'е ў краіне: парывісты вецер на фоне дажджоў


У нядзелю ў паўночных раёнах магчыма фарміраванне невялікага снежнага покрыва.

Сапраўды вільготнае і халоднае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У найбліжэйшыя дні ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне паступова паніжацца і да канца тыдня наблізіцца да кліматычнай нормы. Сёння ўдзень на тэрыторыю Беларусі завітаюць атмасферныя франты. Чакаецца воблачнае надвор'е, у многіх раёнах пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ў другой палове дня павысіцца да 4—9 цяпла. У суботу франтальныя падзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, абумовяць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, якія ўдзень будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 7 градусаў, удзень — 4—10 цяпла.

Захаваецца няўстойлівае надвор'е і ў нядзелю. Больш таго, тэмпературны фон крыху панізіцца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, па поўначы з мокрым снегам, так што ў паўночных раёнах краіны магчыма фарміраванне невялікага снежнага покрыва. У асобных раёнах чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 1—7 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак і аўторак надвор'е будзе вызначаць зона паніжанага атмасфернага ціску. Па паўднёвым усходзе чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, толькі па паўднёвым усходзе будзе 4—5 цяпла. Удзень таксама будзе не зусім камфортна — усяго ад плюс 1 да плюс 7 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.