Вы тут

Многім жанчынам ніяк не ўдаецца пахудзець. Чаму так?


Наша цела нельга аддзяляць ад псіхікі. Пакутуе душа — пакутуе і цела. Усё, што адбываецца ў нашым целе, непасрэдна залежыць ад таго, як мы ўзаемадзейнічаем са знешнім светам на псіхічным узроўні. Праблема лішняй вагі — не выключэнне. Калі мы здаровыя, але пры гэтым набралі лішнія кілаграмы і працягваем папраўляцца, значыць, нашай псіхіцы для нечага гэта трэба.


— Існуюць дзве асноўныя прычыны ўтварэння і захавання лішняй вагі. Наша падсвядомасць хоча нас абараніць — стварае абалонку, якая ахоўвае нас ад магчымых балючых узаемадзеянняў са знешнім светам, — расказвае псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Настасся ХНЫКАВА. — Падобна цёплым абдымкам, мацярынскаму клопату гэта абалонка павінна нас абараніць ад цяжкасцяў у адаптацыі, схаваць ад рэзкай самакрытыкі і строгага выхавання, змякчыць боль ад немагчымасці любіць і атрымліваць любоў. Ад унутраных псіхалагічных праблем назапашваюцца горыч, пустэча, страх, трывога, якія мы і «заядаем». Такім чынам псіхіка імкнецца вылечыць нас ад дэпрэсіі, пачуцця віны і г. д.

Эфектыўныя псіхалагічныя ўстаноўкі, якія дапамогуць дасягнуць жаданага выніку:

  • Правільная матывацыя. Матывы да пахудзення могуць быць розныя — жаданне наладзіць асабістае жыццё, кар'ерны рост, магчымыя праблемы са здароўем з-за лішніх кілаграмаў і г. д.
  • Вера ў поспех. Вера ў свае магчымасці і выбраны метад набліжаюць перамогу.
  • Толькі рэальныя і канкрэтныя мэты. Вызначыце, наколькі і за які час неабходна дасягнуць мэты.
  • Пазітыўныя эмоцыі. Напоўніце жыццё задавальненнем, каб не шукаць яго ў ежы. Вядома, што фізічная нагрузка, спорт павышаюць узровень «гармону радасці» — сератаніну. Наведвайце канцэрты, выстаўкі, гуляйце, знайдзіце хобі.
  • Прыемнае з карысным. Выбірайце дыету па душы, гатуйце смачныя стравы з карысных прадуктаў. Знайдзіце такі від фізічнай актыўнасці, які менавіта вам будзе цікавы.
  • Пазітыўнае мысленне. Паўтарайце псіхалагічныя ўстаноўкі: «Я люблю сваё цела», «У мяне выдатная фігура», «Органы майго цела здаровыя і нармальна функцыянуюць». Усе ўстаноўкі павінны быць у цяперашнім часе і без часціцы «не».
  • Знайдзіце кампанію. Змагацца з праблемай значна лягчэй не ў адзіночку.
  • Не бойцеся прасіць дапамогі. Калі трэба, прасіце парады. Вы набываеце новы навык, раней жа вы не ўмелі худзець. А значыць, будзе не проста.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Выдатная фігура!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.