Вы тут

Нясвіжскі эцюд


Эвеліне ГАЛАГАН пакуль няўцям, што гэтая скульптура на пастаменце — помнік геройскаму сабаку пароды грэйхаўнд. Вядома, малая яшчэ, усяго толькі шэсць гадочкаў ёй. Разам з матуляй Эвеліна прыехала ў Нясвіж з Баранавічаў.


Але пройдзе некалькі гадоў, і, успамінаючы вандроўку ў залаты ад восеньскай лістоты нясвіжскі парк, дзяўчынка знойдзе інфармацыю і даведаецца, што гэты сабака выратаваў жыццё свайму гаспадару — Антонію Вільгельму Радзівілу. Гэта было ў 1796 годзе, на паляванні. Гісторыя сведчыць, што ў бойцы з мядзведзем сабака загінуў, а ў гонар адважнага сябра на адной з алей парку князь паставіў помнік. Дзяўчынка даведаецца, што копію старой скульптуры падчас рэканструкцыі парку зрабіў мінскі скульптар Валяр'ян Якушкевіч. А пакуль, у вяночку з залатой лістоты, Эвеліна караскаецца на высокі пастамент, каб сфатаграфавацца з прыгожым сабачкам.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.