Вы тут

Максім Мархалюк абвешчаны ў міжнародны вышук


Хлопчык, які прапаў у Белавежскай пушчы яшчэ  16 верасня, аб'яўлены ў міжнародны вышук, паведамляе Следчы камітэт.


Органы ўнутраных спраў Беларусі накіравалі па ліні Інтэрпола інфармацыю пра яго, перадалі фатаграфію і апісанне. Гэтыя звесткі цяпер будуць даступныя для спецыялістаў 99 працэнтаў краін. Паколькі ў праваахоўнікаў іншых дзяржаў цяпер ёсць фатаграфія і апісанне хлопчыка, пры яго магчымым знаходжанні за межамі краіны гэтая інфармацыя будзе аператыўна перададзена ў Беларусь.

Нагадаем, раней Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце знікнення 10-гадовага Максіма Мархалюка, жыхара аграгарадка Новы Двор Свіслацкага раёна. Расследаванне працягваецца, разглядаецца шырокі спектр версій таго, што адбылося. Нядаўна з'явілася інфармацыя аб быццам бы «польскім следзе» зніклага хлопчыка, аднак у далейшым яна не пацвердзілася. Як паведамлялася, валанцёры ў пошуках удзелу ўжо не бяруць, гэтым займаецца міліцэйскае спецпадраздзяленне.

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.