Вы тут

Прамую лінію і выязны прыём грамадзян правялі на Гродзеншчыне


На мінулым тыдні Уладзімір ПАНЦЮХОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, паўдзельнічаў у пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама. Асноўнай тэмай стала ўключэнне ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца ці выкарыстоўваецца неэфектыўна, і рэалізацыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».


Тымі ж днямі Уладзімір Панцюхоў правёў выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Шчучынскім райвыканкаме. Восем чалавек звярнуліся да старшыні камісіі. Пытанні датычыліся выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, занятасці, пенсійнага забеспячэння, зніжэння цэн на лекі, добраўпарадкавання дарог, якасці пітной вады, выдзялення зямельных участкаў для будаўніцтва, выканання сацыяльных стандартаў у аграгарадках. Акрамя гэтага, член Савета Рэспублікі сустрэўся з працоўнымі калектывамі і кіраўніцтвам Шчучынскага масласырзавода і ААТ «Праймілк».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Тэлефануем сенатару

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.