Вы тут

6 дзяўчат, не змаўляючыся, прыйшлі на вяселле ў аднолькавых сукенках


Вядомыя выпадкі, калі дзве жанчыны на адной вечарынцы могуць выдраць адна адной (або свайму кавалеру) усе патлы, калі высветліцца, што яны апранулі аднолькавую вопратку. Але такога, што здарылася ў аўстралійскім Сіднеі, мабыць, не было яшчэ ніколі, — шэсць дзяўчат, не змаўляючыся, прыйшлі на вяселле ў аднолькавых сукенках, паведамляе выданне The Daіly Telegraph.


Паводле слоў нявесты, яны незадаволена пазіралі адна на адну і не маглі вырашыць, што рабіць далей: смяяцца ці ехаць дадому пераапранацца. У выніку засталіся і нават сфатаграфаваліся разам. «Я чула пра выпадкі з дзвюма аднолькавымі сукенкамі. Можа быць, трыма. Але шэсць? Такое знарок не прыдумаеш», — адзначыла нявеста. Усе шэсць дзяўчат прыехалі на вяселле ў сукенках аўстралійскага брэнда Forever New, якія каштуюць 159,99 долара.

Загаловак у газеце: Адна сукенка на шэсць дзяўчат

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.